Пасля шасці гадзін вечара 11 кастрычніка вілейскім выратавальнікам паведамілі аб пажары ў дзвюхкватэрным доме па вуліцы Яснай ў Вілейцы. Патэлефанавалі жыхары суседняга дома.

Па прыездзе выратавальнікі ўбачылі, што з-пад даху і дзвярэй ідзе дым. Праз акно заўважылі загаранне ўсярэдзіне. Суседзі сказалі, што ў кватэры можа быць чалавек.

Фота з сайта mchs.gov.by.

Фота з сайта mchs.gov.by.

Выратавальнікі разбілі шыбу, і праз акно залезлі ў дом і выцягнулі адтуль 62-гадовага пенсіянера.

Пацярпелага шпіталізавала брыгада хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”, стан яго здавальняючы.

У выніку пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь у адным пакоі, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнасць гаспадара пры курэнні.

Фота з сайта mchs.gov.by

Фота з сайта mchs.gov.by