Ад 15 да 25 кастрычніка будзе праходзіць абласная прафілактычная акцыя “Стань заўважным”.

Супрацоўнікі міліцыі правераць, як людзі выконваюць правілы дарожнага руху ў цёмны час сутак. У населеных пунктах, якія размяшчаюцца каля аўтамабільных дарог, патэнцыйна-небяспечных участках вуліц і дарог спецыяльныя рэйдавыя групы штодзень  у цёмны час сутак будуць выяўляць пешаходаў, кіроўцаў, кіроўцаў гужавога транспарту, якія не выконваюць правілы дарожнага руху і не маюць флікераў. У працоўных калектывах, установах адукацыі пройдзе інфармацыйна-тлумачальная работа па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму.

Сёлета на Маладзечаншчыне было 44 дарожна-транспартныя здарэнні. У іх загінулі шэсць чалавек, 49 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З удзелам непаўналетніх былі пяць здарэнняў, з удзелам дзяцей-пасажыраў – тры дарожна-транспартных здарэнні.

Калі вы ўбачылі на праезнай частцы альбо побач з ёй нецвярозага чалавека, паведамляйце пра гэта па тэлефоне (80176) 77-16-56 альбо па тэлефоне 102.

Паводле начальніка аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС Дзмітрыя Юркевіча.