Першай кнігай Алексіевіч, выдадзенай у Беларусі, стала “У вайны не жаночы твар”, выпушчаная выдавецтвам “Мастацкая лiтаратура” ў 1985 годзе. Затым была выдадзеная “Апошнія сведкі”, у 1991 годзе былі выпушчаныя “Цынкавыя хлопчыкі” і ў 1993 – “Зачараваныя смерцю”.

У 1999 годзе грамадскім аб’яднаннем “Лiтаратурна-мастацкi фонд “Гронка” была выдадзена “Чарнобыльская малітва”, а ў 2013 годзе “Час second-hand” было апублікавана прыватным выдавецтвам “Логвiнаў”.

Усяго кнігі Алексіевіч выдаваліся 154 разы. Сярод моў, на якія былі перакладзены яе творы – нямецкая, грузінская, нарвежская, кітайская і іншыя. Часцей за ўсё яе кнігі друкаваліся ў Маскве – больш за 20 разоў.

Паводле “Нашай Нівы”.

З кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі: “Вось праз 20-30 гадоў пачнём звязваць хваробы з іанізуючай радыяцыяй”

Першая беларуска ў гісторыі атрымала Нобелеўскую прэмію