Прэтэнзіі ёсць да дачкі расійскага холдынгу “Кары абутак”.

Напрыканцы верасня – пачатку кастрычніка гэтая кампанія двойчы трапляла ў чорны спіс.

У прыватнасці, ведамства забараніла ўвоз і рэалізацыю кітайскіх туфляў для дзяўчынак-школьніц (маркі Т.Тaccardi) і дзіцячага і ясельнага абутку (Max&Jessi), якія накіроўваліся ў беларускую сетку Kari Kids. У абодвух выпадках вышыня абцаса абутку не адпавядала стандартам. У туфлях для 7-12-гадовых школьніц вышыня абцаса складала ад 36 да 39 міліметраў. Паводле стандартаў яна не павінна была перавышаць25 мм. У дашкольным абутку (на 5-7 гадоў) па тэхрэгламенце гэты паказчык не павінен перавышаць10 мм, а імпарцёр спрабаваў правезці партыю абутку з фактычнай вышынёй 35 міліметраў.

Гэтыя партыі забракавалі магілёўскае і віцебскае абласныя падраздзяленні Дзяржстандарту. Цікава, што паўтара месяца таму гэты ж абутак гэтага ж пастаўшчыка па тых жа прычынах не прапусціла інспекцыя Дзяржстандарту па Мінскай вобласці і Мінску. Таксама ў жніўні-кастрычніку інспектары адправілі назад дзіцячыя панчошна-шкарпэткавыя вырабы і цацкі-бразготкі ад “Кары абутку”.

“Кары абутак”, з якой змагаецца беларуская служба, з’яўляецца даччынай кампаніяй аднаго з расійскіх рознічных бізнесаў групы Kari. У 2012 годзе яе заснаваў бізнесмен Ігар Якаўлеў (119 месца ў рэйтынгу Forbes-2015, капітал – 800 мільёнаў долараў). Цяпер у кампаніі, паводле дадзеных афіцыйнага сайта, 879 крам у пяці краінах – Расіі, Украіне, Казахстане, Беларусі і Польшчы. У Беларусі бізнесмен кантралюе 49 крам Kari і Kari Kids у 16 гарадах. Сёлета кіраўніцтва кампаніі абвясціла, што на наступным этапе яна пачне продаж франшызы.

У канцы верасня – пачатку кастрычніка асноўны “ўлоў” Дзяржстандарту прынеслі пастаўшчыкі менавіта дзіцячага асартыменту. У ліку забароненых для ўвозу і абарачэння апынуліся цацкі-бразготкі “Кветачка”, “Сланечнік”, “Заяц Коська”, арбалеты, конікі-каталкі і шматлікія размалёўкі (“Для самых маленькіх”, “Рыхтуемся да школы”, “Чарапашкі мутанты ніндзя” і іншыя). У размалёўках, як паведамляецца, не адпавядаюць патрабаванням лінейныя памеры.

Паводле ej.by.