– Можна сказаць, што мы згубілі два ачкі, а не здабылі адно, – каментуе матч з лідарам чэмпіянату, “Коласам” з Чэрвеня,  прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч. – Роўная гульня была ў першым тайме. Нельга было сказаць, што прыехаў лідар.

Матч 23 тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе прайшоў 11 кастрычніка ў Вілейцы.

Фота vk.com/club70825951.

Фота vk.com/club70825951.

Першы тайм завяршыўся з лікам 2:0 на карысць віляйчан. Галы забілі Павел Ляпета і Аляксандр Грыхуцік (з пенальці).

– У першым тайме атрымаў траўму Павел Ляпета, які ўсю гульню ў цэнтры трымаў. Да канца тайма ён неяк дагуляў. А на другі выйсці не змог: давялося замяніць. Пасля яго замены госці ўзялі ініцыятыву ў свае рукі.

Як вынік, гульцы “Коласа” забілі два галы і зраўнялі лік.

– За лік чаго ўдалося дастойна згуляць з лідарам?

– З-за самаадданасці гульцоў, былі ўсе настроеныя на гульню. Было жаданне дапамагчы маладзечанцам, выйграць у іх канкурэнта.

Фота vk.com/club70825951.

Фота vk.com/club70825951.

Фота vk.com/club70825951.

Фота vk.com/club70825951.

Астатнія каманды з рэгіёна свае дамашнія матчы 11 кастрычніка таксама згулялі ўнічыю. “ДЮСШ-4” з Маладзечна – з “Нёман-Агра” 3:3. Галы на рахунку Касцюка, Талькоўскага і Фядотава.

 “Забудова-Буд”  разышлася з мірам 2:2 з “Крупкамі-ДРБУ”. Вызначыліся Будай і Мамай.

“ДЮСШ-4” набрала 44 ачкі і апусцілася з другога на трэцяе месца. Адставанне ад “Коласа” складае пяць ачкоў, ад ФК “Фалько” – адно. “Вілія” і “Забудова-Буд”  маюць па 31 ачку. “Вілія” – на сёмым, “Забудова-Буд” – на восьмым месцы.

Фота vk.com/club70825951