16 жніўня каля паловы шостай дня на аўтадарозе Мінск-Нарач, побач з паваротам на могілкі “Лазовец”, быў здзейснены наезд неўстаноўленым аўтамабілям шэрага колеру на пешахода. Ён з цялеснымі пашкоджаннямі пазней звярнуўся ў Цэнтральную раённую бальніцу №1 Маладзечна.

Калі вы нешта ведаеце пра гэтае здарэнне, паведамляйце на адрас: Маладзечна, вул. Т.Дудко, 1, каб. 18, 19 альбо па тэлефоне (80176) 74-53-40 ці 102.

Паводле начальніка аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС Дзмітрыя Юркевіча.