Па дарозе яны ўсклалі кветкі да помніка экіпажу Гастэла і на мемарыяльных могілках Першай сусветнай у Заброддзі.
Фота forum.avtoamerika.by.
У мемарыяльна-этнаграфічным комплексе клуб закрываў сезон. Тут яго ўдзельнікі адпачывалі на сядзiбе “Заброддзе”, знаёміліся з музеямі Першай сусветнай вайны і быту, з прыватнай экспазіцыяй рэтратэхнікі Данілы Цітовіча.
Прыехалі 10 аўтамабіляў.
Фота forum.avtoamerika.by.
– Самыя цікавыя сярод іх гэта “Плімут Ф’юры” 1972 года выпуску, “Шэўрале Монтэ-Карла” 1975 года, “Меркуры Колані Парк”, – расказвае старшыня грамадскага аб’яднання “АўтаАмерыка” Аляксандр Шурын. – Дарэчы, наш клуб штогод у маі праводзіць міжнародны фестываль “Рэтра-Мінск”.
Рэтрамашыны заўсёды цікавыя людзям, сцвярджае Аляксандр Шурын:
– Вось і зараз як ехалі, многія махалі нам рукамі.
Фота forum.avtoamerika.by.
Фота forum.avtoamerika.by.