Утрыманне цэзію-137 у іх перавысіла норму больш чым у шэсць разоў. Мужчына расказаў, што збіраў курачкі ў лесе каля вёсак Талуць і Кузьмічы Любанскага сельсавета.

Праверыць грыбы і ягады на ўтрыманне радыенуклідаў можна ў лабараторыі РЦГЭ па вуліцы Піянерскай, 45, тэлефон 8-01771-5-57-10. Праводзіцца даследаванне бясплатна, паведаміла фельчар-лабарант лабараторнага аддзела Вілейскага РЦГЭ Людміла Кулеш. Лепш даставіць у лабараторыю пробу аб’ёмам не менш за літр. Даследаваны ўзор вяртаюць.

Больш падрабязна пра гэта і колькі на Вілейшчыне сёлета выявілі забруджаных ягад і грыбоў, чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”.