Баксёр з Маладзечна Дзмітры Асанаў атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, выйграўшы ў кваліфікацыйным баі ў вагавой катэгорыі да 56 кг у індыйца Шывы Тапы на чэмпіянаце свету ў сталіцы Катара Дохе.

Выхаванец маладзечанскай школы бокса на сусветным форуме стаў бронзавым прызёрам. Каб атрымаць пропуск на летнія Гульні 2016 года, Дзмітрыю неабходна было перамагчы прадстаўніка Індыі, які прайграў у іншым паўфінальным бою.

В вырашальным паядынку беларус удала дзейнічаў на апярэджанне ў завяршальнай фазе удараў. У другім раўндзе Дзмітры, верны сваёй відовішчнай манеры вядзення паядынкаў, ўзняў тэмп, што не пакінулі без увагі рэферы, станоўча ацаніўшы намаганні баксёра. Індыйцу, для таго каб перамагчы ў вырашальным раўндзе, трэба было накаўтаваць беларуса, аднак маладзечанец майстэрску сыходзіў ад магутным бакавых удараў, не дазволіўшы саперніку правесці камбінацыю, якая гарантавана адправіла б Асанава на насціл рынга. У выніку, Тапа бой прайграў – 0: 3 (28:29, 28:29, 28:29).

Баксёр з Маладзечна стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету