На гэтых выхадных прапануем вам вельмі насычаную праграму. У ёй ёсць месца і спакойнаму адпачынку за кубачкам кавы ў рэстаране “Еўропа” альбо кафэ “Даміно” ў Маладзечне. 

Вы можаце схадзіць у кінатэатр, тым больш на выхадных багаты выбар фільмаў. Можа, адпачыць ад працы вы захочаце. Заняўшыся дамашнімі праблемамі, прапануем вам схадзіць на кірмаш і закупіцца.

Кіно: драйв, прага жыцця, разгрузка ці соплі

“Так, я часам падманваю, гэта і значыць быць дарослым!”

Гэтая цытата з фэнтэзі “Пэн: Падарожжа ў Нетландыю” выдатна адлюстроўвае атмасферу карціны: гумар, прыгоды, змаганне і дзіцячая вера ў шчаслівы фінал.

Фільм – добры варыянт для сумеснага паходу ў кінатэатр для бацькоў з дзецьмі. На фоне Другой сусветнай вайны мы бачым у дзіцячым прытулку гарэзлівага хлопчыка Пэна. Ён імкнецца выкрыць злосных манашак-выхавальніц і паспяхова з гэтым спраўляецца. Пры сваёй дзёрзкасці хлопчык па-дзіцячы кранальна верыць у тое, што калісьці яго знойдзе мама, якая пакінула Пэна яшчэ немаўляткам каля прытулку.

Але гэтых пакут дастаткова для аднаго дзіцяці. І далей у Пэна пачынаецца поўнае прыгод падарожжа ў казачную краіну. Гісторыя напоўненая дынамікай, аптымізмам і верай, што нават самыя наіўныя мары спраўджваюцца.

Асобнага ўзгадвання заслугоўвае музычнае суправаджэнне. Варта прыйсці на фільм толькі дзеля яго: дынамічныя, яркія трэкі вы дакладна дадасце ў свой плэй-ліст. Драйвавы кавер каста на хіт “Нірваны” “Smells Like Teen Spirit” з фронтмэнам Хью Джэкманам атрымаўся адным з найбольш яркіх момантаў карціны.

Гэта стужка ў чарговы раз запэўніць вас: калі ты злодзей, то распраўляйся са сваім антаганістам адразу, а не цягні ката за хвост.

“Я каланізаваў Марс”

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Што рабіць, калі ты застаўся адзін на планеце, дзе, акрамя цябе, няма нічога жывога? Разважаць пра тое, які юрыдычны кодэкс дзейнічае на Марсе. Фантастыка “Марсіянін” пакажа вам, што можна ўгноіць сваімі адходамі марсавы пясок, вырасціць на ім бульбу і выжыць.

Гэта гісторыя напоўненая неверагодным жыццялюбствам і прагай да жыцця. Мэт Дэйман у ролі адзінага марсіяніна паказвае ўзор мужнасці і стойкасці, якія былі б нічога не вартыя без здаровага гумару і самаіроніі.

Схадзіце на гэты фільм, калі шкадуеце сябе ці адчуваеце, што не бачыце добрага рашэння і апускаюцца рукі.

Як навучыць унука лятаць? З гэтай і іншымі задачамі змагаюцца вампіры з анімацыі “Монстры на канікулах”. Карціна стане добрым выбарам для тых, хто пачаў рыхтавацца святкаваць Хэлаўін ці проста любіць вампірскі антураж.

Кадр з фильма. Фота nevsepic.com.ua.

Кадр з фильма. Фота nevsepic.com.ua.

Камедыйны баявік “Асабліва небяспечная” расказвае гісторыю пра суперагента, якая вырашыла стаць звычайнай школьніцай. Аказалася, што выжыванне ў школе складаней за любое спецзаданне. Фільм варта выбраць тым, хто хоча панастальгіраваць па юнацкіх гадах ці проста “разгрузіцца”.

Расійская драма “Апошняя ноч” распавядае гісторыю складаных адносін, нешчаслівага кахання сталых герояў. Сумную меладраму варта выбіраць тым, хто заблытаўся ў адносінах. Магчыма, карціна дапаможа знайсці рашэнне ці папярэдзіць няправільны крок. А можа ўзмацніць дэпрэсію.

У кінатэатры “Мір” у Вілейцы можна паглядзець дзевяць фільмаў: драма “Апошнія рыцары”, баявік “Перавозчык3”, анімацыя “Суперкаманда”, прыгоды “Марсіянін”, меладрама “Радзіма”, камедыя “Кунг-фу Трусік: Валадар агню”, прыгоды “Пэн: Падарожжа ў Нетландыю”, фантастыка “Бягучы ў лабірынце: Выпрабаванне агнём”, анімацыя “Перапалох у джунглях”.

Рэпертуар на наступны тыдзень глядзіце тут.

Выстава і вечар адпачынку ў Палацы культуры

У Маладзечне ад 21 да 25 кастрычніка ў фае Палаца культуры працуе выстава гандлёва-прамысловай палаты.

Ва ўніверсальнай зале а 17 гадзіне ў нядзелю пачнецца вечар адпачынку “Для тых, каму за…”.

Выставы

Выстава “Дотык” пачала працаваць ад 15 кастрычніка. На ёй фотагісторыі, зробленыя маладзечанкамі. У адной з фотагісторый, аўтарка якой карэспандэнтка “РГ” Настасся Роўда, распавядаецца пра маладзечанскага шаўца. У іншай, над якой працавала карэспандэнтка “Маладзечанскай газеты”  Юлія Шаблоўская, – гісторыя невідушчага чалавека, які жыве і працуе ў Маладзечне.

Паглядзець работы можна ў Мінску  па вул. Кастрычніцкай, 16-а, будынак на тэрыторыі станкабудаўнічага завода. Яна будзе працаваць да 29 кастрычніка.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Закупляемся на зіму

У Вілейцы ў суботу, 17 кастрычніка, на цэнтральнай плошчы пройдзе рэгіянальны сельскагаспадарчы кірмаш. Сельскагаспадарчую прадукцыю, мясныя,  кулінарныя і кандытарскія вырабы, насенне, прамысловыя тавары і іншае прывязуць арганізацыі і прадпрыемствы  Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Мядзельскага і Маладзечанскага раёнаў. Пачатак – у 9 гадзін.

Высвятляць самых спартыўных працаўнікоў

У суботу ў Мядзеле на 10 гадзін намечана мнагаборства “Здароўе”. Прадстаўнікі калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна будуць скакаць у даўжыню з месца, падцягвацца і бегаць. Спаборніцтвы пройдуць у Мядзельскай СШ №1 і гарадскім стадыёне.

А ў Смаргоні на нядзелю запланаваны квэст. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды па гісторыі Беларусі, пашырыць досвед пра гісторыю Смаргоні. У квэсце можна выбіраць – удзельнічаць у квэсце на ровары альбо пешшу. У вас яшчэ ёсць магчымасць стаць адным з удзельнікаў. Каб стаць удзельнікам квэсту, тэлефануйце на нумар (8029) 53-53-105. Таксама інфармацыю можна знайсці ў суполцы vk.com/pravintccvest.

Пакаштаваць “вулканічныя пірожныя” і выпіць кавы

Пакаштаваць незвычайны дэсерт і выпіць кавы. Фота weand.com.

Пакаштаваць незвычайны дэсерт і выпіць кавы. Фота weand.com.

Супакоіцца ад насычанага працоўнага тыдня і імклівага жыццёвага рытму вам прапануюць у кафэ “Даміно”. Жывая музыка дасць адчуванне спакою, створыць рамантычную абстаноўку. Кубачак сагравальнага напою – айрыш-кавы ­– дадасць вам сілы для працоўнага тыдня. А дэсерт “Лава кейк” з шакаладу, пададзены з марожаным, дапаможа забыцца пра ўсё дрэннае, што было на гэтым тыдні. Дэсерт адназначна зарадзіць вас добрым настроем, нездарма пірожнае называюць “вулканічным”. Замовіць столік вы можаце па тэлефоне: (80176) 76-16-73. Наш адрас:  Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 87.

ООО “АлексТан-Б”
УНП 691891373

Непаўторны дэсерт вам прапануюць у рэстаране “Еўропа”. Фота albatrostaganrog.ru.

Непаўторны дэсерт вам прапануюць у рэстаране “Еўропа”. Фота albatrostaganrog.ru.

Правесці адпачынак з кубачкам кавы і непаўторным дэсертам вам прапануюць у рэстаране “Еўропа”. Утульны інтэр’ер, спакойная музыка дапамогуць вам расслабіцца і адчуць сябе, як дома. Вы можаце замовіць столік па тэлефоне (80176) 77-18-60. Мы месцімся па адрасе Маладзечна, вул. Віленская, 9.

ООО “Кватро-Плюс”

УНП 690026570