Урачыстае адкрыццё адбылося ў аўторак, 6 кастрычніка, у Мінскім абласным драматычным тэатры.
Фотамастак прымяркоўвае выставу да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага. Яго работы прысвечаныя спадчыне нашага земляка і яе ўшанаванню. У ёй ёсць краявіды, партрэты, здымкі з культурных імпрэзаў.
Работы можна ўбачыць у фае тэатра ад 12 да 18 гадзін у рабочыя дні. Яна працуе да 24 кастрычніка.
Міхаіл Крыжаноўскі ўжо дэмантраваў выставу ў Мінску, Залессі і Вілейцы.