Паводле яе слоў, звыштонкія часціцы, некаторыя хімічныя таксіны, якія выдзяляюцца электроннымі цыгарэтамі, небяспечныя для навакольных. У вадкасці для запраўкі электронных цыгарэт выяўленыя цяжкія металы, а ў аэразолях, якія генерыруюць электронныя цыгарэты, утрымліваецца высокатаксічны нікацін, які выклікае развіццё і падтрыманне псіхічнай і фізічнай нікацінавай залежнасці. 

Асабліва небяспечныя электронныя цыгарэты для падлеткаў, у якіх адбываецца развіццё нікацінавай залежнасці нават у выніку адзінкавых выпадкаў курэння электронных цыгарэт. Гэта абумоўлена ўтрыманнем у іх высокатаксічнага нікаціну, сказала доктар. 

Шкода ад курэння цыгарэт у цэлым для арганізму і сардэчна-сасудзістай сістэмы ў прыватнасці з’яўляецца даказаным навуковым фактам. Для падлеткаў курэнне — самы магутны фактар з тых, што ўплываюць на развіццё сардэчна-сасудзістай паталогіі ў будучыні, адзначыў загадчык кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Андрэй Прыстром

Доктар асобна адзначыў шкоду пасіўнага курэння.

– Людзі, якія знаходзяцца з курцом у адным памяшканні, атрымліваюць шкодны эфект ад цыгарэт на 80–90%. Зразумела, гэту праблему трэба вырашаць, – сказаў доктар. 

Ён звярнуў увагу на тое, што ў беларускіх гарадах ёсць толькі асобныя зоны, дзе забаронена курэнне. Тым часам у тых еўрапейскіх гарадах, дзе курэнне забароненае ў грамадскіх месцах, за адзін-два гады паменшылася колькасць людзей, шпіталізаваных з інфарктам міякарда, сказаў Прыстром.

“Наша Ніва”.