Карэспандэнт “Нашай Нівы” Мікіта Недаверкаў падлічыў, колькі будзе каштаваць дабрацца з Мінска ў рэгіёны. Сярод гарадоў таксама ёсць і Маладзечна. З інфаграфікі адразу можна зрабіць выснову, што танней за ўсё дабірацца на электрычцы.

Цягнік да Маладзечна каштуе па-рознаму. Ёсць эканомны варыянт у 18:55 за 29 100, цягнік прыбывае ў 19:50.Ёсць і электрычкі ўсяго за 10.000. Прыватныя маршруткі да Маладзечна ходзяць ад станцыі “Дружная” і станцыі метро “Пушкінская” кожныя 20 хвілін і каштуюць 35 тысяч. Праўда, нідзе кошты іх не напісаныя. Што тычыцца аўтобусаў, ёсць варыянт за 48 200 з Цэнтральнага аўтавакзала. Адпраўленне ў 17:10, прыбыццё – 18:55.

Расказвайце ў каментарах пра тое, на чым вы дабіраецеся з Мінска да Маладзечна.

Інфаграфіка nn.by.

Інфаграфіка nn.by.

Паводле “Нашай Нівы”.