14 кастрычніка а палове пятай 57-гадовая жыхарка Лебедзева ехала па дарозе Маладзечна-Валожын у накірунку Маладзечна. 

Побач з вёскай Барок Маладзечанскага раёна на дарогу з поля выскачыла казуля. Каб пазбегнуць сутыкнення, жанчына ўзяла ўправа, з’ехала на ўзбочыну. Там машына перакулілася. Жанчына не пацярпела, казуля збегла.

Пра здарэнне расказаў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.