У аўторак ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман.
Самымі непагодлівымі днямі на тыдні стануць серада і чацвер, 21 і 22 кастрычніка.
Да пятніцы па краіне пройдуць дажджы, у крайніх усходніх раёнах краіны – з мокрым снегам.
У выхадныя дні надвор’е пачне паступова паляпшацца.
У суботу, 24 кастрычніка, ноччу яшчэ на большай частцы тэрыторыі, днём ужо месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У нядзелю пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
20 кастрычніка |
ад +1 да +7, месцамі па паўночным усходзе ад 0 да -3 |
ад +5 да +11 |
21 кастрычніка |
ад +1 да +8, па паўночным усходзе ад 0 да -3 |
ад +2 да +9 |
22 кастрычніка |
ад +1 да +8, па паўночным усходзе ад 0 да -3 |
ад +2 да +9 |
23 кастрычніка |
ад +2 да +7 |
ад +5 да +11 |
24 кастрычніка |
ад +2 да +8 |
ад +5 да +11 |
25 кастрычніка |
ад -2 да +5 |
ад +6 да +12 |
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.