Прычым здаваць грошы наяўнымі нельга – сродкі неабходна пераводзіць на спецыяльны разліковы рахунак.
Рашэнне пра тое, ці патрэбныя школе дадатковыя сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы або паляпшэнне адукацыйнага працэсу, прымае апякунская рада навучальнай установы. Яна і кантралюе, ці правільна былі выдаткаваныя сабраныя грошы.
Дапамагаць школе могуць не толькі бацькі, але і грамадскія аб’яднанні, прадстаўнікі бізнесу, дзяржпрадпрыемстваў і іншыя жадаючыя.
– Міністэрства адукацыі ў адпаведным лісце ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама асабліва звярнула ўвагу на недапушчальнасць выканання функцый апякунскай рады членамі бацькоўскага камітэта, – дадаюць у Мінадукацыі.
Апякунская рада з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі. Мэта – дапамагаць школе ў працы і развіцці. У яе склад могуць уваходзіць бацькі вучняў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, а таксама іншыя асобы.
“Наша Ніва” паводле tut.by.
30 пытанняў, якія варта задаваць бацькам сваім дзецям-школьнікам
Казкатэрапія фарміруе “банк” жыццёвых сітуацый
Разбіраемся: у шэсць ці ў сем гадоў адпраўляць дзіця ў школу
Даследуем парадокс: чаму хлопцы вучацца горш, а зарабляюць больш
Мяркуюць не ставіць ацэнкі за ўрокі фізкультуры ў школе
Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: што было самае смачнае ў школьнай сталовай?