У такое ДТЗ трапіў 21-гадовы малады чалавек.

Працуе маладзён у адным з калгасаў на Валожыншчыне.

Як распавяла следчы Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Дар’я Мікуліч, 3 кастрычніка пасля працы малады чалавек захацеў выпіць. А выпіўшы – пракаціцца на трактары. Ісці далёка не трэба было: трактарыст, які працуе ў калгасе, пакінуў у гэтага маладзёна на ўчастку ля дома трактар.

Як заўважае следчы, дзверы ў трактара не зачыняліся, хто заўгодна мог сесці і паехаць.

Малады чалавек далёка не ад’ехаў: праз 100 метраў уехаў у дрэва.

Правоў кіроўцы хлопец не мае.

Дар’я Мікуліч звяртае ўвагу, што ў гэтым здарэнні відавочныя грубыя парушэнні з боку калгаса. Трактар знаходзіўся не на тэрыторыі калгаса, у яго быў не пройдзены тэхагляд.

Маладзечанца асудзілі за педафілію. Сярод пацярпелых 9-гадовыя дзеці

19-гадовага маладзечанца абвінавачваюць у арганізацыі наркабізнесу. Міліцыя вылоўлівала Чорнага Ката паўтара года