Спаборніцтвы па шашках у межах круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў Вілейскага раёна прайшлі 16 кастрычніка.

Удзельнічалі сем камандаў. У кожнай былі па два мужчыны і адной жанчыне.

На першым этапе каманды падзялілі на дзве падгрупы. Пераможцы згулялі ў фінале. Каманды, якія занялі другія месцы, разыгралі “бронзу”.

Сярод мужчын лепшымі гульцамі турніру сталі Валеры Купцэвіч з аддзела адукацыі, спорту і турызму і Алег Губіч (“Зеніт-БелОМА”). Яны не прайгралі ніводнай сустрэчы.

Паміж жанчын перамагла Таццяна Сарока з аддзела адукацыі, спорту і турызму.

У камандным заліку першае месца заняў аддзел адукацыі, спорту і турызму. На другім – прадстаўнікі “Зеніт-БелОМА”, на трэцім – Вілейскага доследнага лясгасу.

Пра ўсё гэта расказаў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.