Мясцовая жыхарка Галіна Савіцкая ўзгадвае, што ў 50-я гады сюды бегалі дзеці як у парк. Могілкі былі дагледжаныя, у каплічку, што тут месцілася, бабулі прыходзілі маліцца. Аднак пасля таго, як напрыканцы 50-х капліца згарэла, могілкі прыйшлі ў занядбаны стан. 

У суботу, 17 кастрычніка, “РГ” разам з вілейскай суполкай Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры правялі сумесную дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні культавага месца.

Глядзіце, як гэта было, ніжэй. А ў пятнічным нумары газеты чытайце расповяд спадарыні Галіны, якая памятае гэтыя могілкі з дзяцінства. 

Помнік фундатару касцёла. Да таго, як яго ачысцілі (злева), і пасля.

Удзельнікі акцыі:

Браму-капліцу ў гонар загінулых воінаў Першай сусветнай адкрылі ў Вілейцы. Будавалі яе ўсёй грамадой (Фота)

Мястэчку Маркава 600 год: дзе камяні блакітныя, вада не награецца на сонцы, а дубы лечаць хваробы (Фота)