Ад 20 кастрычніка да 20 лістапада ў Маладзечанскім раёне пройдзе пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”. 

Падчас яе супрацоўнікі аддзела па надзвычайных здарэннях дапамогуць устанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, з рамонтам печаў і электраправодкі. Асаблівую ўвагу нададуць сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дзе дзеці застаюцца без нагляду.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, старым людзям, якія жывуць адны, інвалідам і шматдзетным сем’ям дапамогуць прыбраць у дварах.