Адкрыццё 20 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага.

Як распавяла загадчыца выставачнай залы Лізавета Чырвонцава, у выставе бяруць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў.

Агулам змешчаныя 33 працы. Некаторыя з іх звязаныя з мясцінамі, дзе жыў Агінскі. Іншыя прысвечаныя яго творчасці, паказваюць знакавыя месцы ў яго жыцці.

Ёсць работы маладзечанскіх мастакоў – Міколы Аўчыннікава, Рыгора Мяжуева, Аляксандра Пашкевіча.

На адкрыццё запрошаныя мастакі, удзельнікі выставы, таму, верагодна, з кімсьці можна будзе пагутарыць падчас імпрэзы.

Студэнты БНТУ распрацавалі новы праект замчышча Агінскіх у Маладзечне. Калі знойдуць грошы хоць на штосьці? (Шмат ілюстрацый)

Агінскі і Пушкін – браты-блізняты, або як маладзечанцы пазнавалі выбітных асобаў па іх партрэтах (Відэаапытанне)

Як Міхала Клеафаса Агінскага вяртаюць на Радзіму