Адбылося гэта 19 кастрычніка ў вёсцы Капусціна Ільянскага сельсавета. Пасля апоўдні вілейскім выратавальнікам аб загаранні жылога дома паведамілі  суседзі.

Па прыбыцці першага аддзялення драўляны дом гарэў адкрытым полымем.

Людзі не пацярпелі: гаспадароў дома якраз не было. У выніку агонь знішчыў дах, перакрыцці, дом выгарэў усярэдзіне.

Прычына пажару ўстанаўліваецца, расказаў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Гаўрышчук. Вядома, што загаранне адбылося з сярэдзіны. У гэты дзень і папярэдні печ у доме не цеплілі.

Будуць актыўна правяраць домаўладанні

Ад 20 па 29 кастрычніка ў вобласці праходзіць дэкаднік. На Вілейшчыне будуць актыўна правяраць домаўладанні на тое, як выконваюцца правілы пажарнай бяспекі.

Старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзяніс Гаўрышчук рэкамендуе, каб былі пабелены і атынкаваны дымаходы ў межах даха. Перад топачным аддзяленнем печы павінен быць металічны ліст (50 х 70 сантыметраў). Сушыць і складзіраваць што-небудзь  на ацяпляльнай печы забараняецца.