На канферэнцыі прагучаць даклады навукоўцаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, а таксама грамадскіх дзеячоў, кіраўнікоў бізнес-структур, выдаўцоў.

У межах канферэнцыі арганізавана праца пленарнага пасяджэння, а таксама чатырох тэматычных секцый: “Грамадска-палітычная і мастацка-творчая дзейнасць роду Агінскіх”, “Матэрыяльная і духоўная спадчына роду Агінскіх”, “Пытанні рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны М. К. Агінскага”, “Эпоха М.К. Агінскага ў каардынатах XVIII–XIX стст.”.

Падчас канферэнцыі адбудзецца адкрыццё выставы маладзечанскіх мастакоў і выставы твораў па выніках Міжнароднага пленэру, прысвечанага памяці М.К. Агінскага, канцэрт ансамбля “Класік-авангард”, прэзентацыя новых гістарычных выданняў, краязнаўчая экспедыцыя па гістарычных мясцінах Маладзечанскага і Смаргонскага раёнаў, звязаных з дзейнасцю прадстаўнікоў княжацкага роду Агінскіх і інш.

Мерапрыемства пройдзе на базе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага (вул. Вялікі Гасцінец, 52).

Канферэнцыю праводзяць па ініцыятыве Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага і Мясцовага дабрачыннага фонда “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”.

Праграму канферэнцыі можна сцягнуць.

Сёння можна завітаць на адкрыццё выставы да юбілею М.К. Агінскага

Як Міхала Клеафаса Агінскага вяртаюць на Радзіму

Распачаўся год Міхала Клеафаса. Ён стартаваў у Залессі трыма выданнямі Таццяны Кляшчонак

Мястэчку Маркава 600 год: дзе камяні блакітныя, вада не награецца на сонцы, а дубы лечаць хваробы (Фота)

Той касцёл у Аборку быў вялікі і ружовы