У гэты дзень свята дарылі не толькі акцёры для дзяцей і іх бацькоў. Яны самі сталі віноўнікамі ўрачыстасці.

Многіх работнікаў ўганароўвалі начальнік аддзела ідэалогіі Аляксандр Рамановіч, а таксама прадстаўніца Мінаблвыканкама.

У сваёй прамове Аляксандр Рамановіч адзначыў, што менавіта ў сценах тэатра фарміруецца духоўнасць маладога пакалення.

Ганаровай граматай ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама ўзнагародзілі Таццяну Чаеўскую, Мікалая Андрэева, Уладзіміра Уладыку.

Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама ўганараваў Надзею Пацалуеву, Лідзію Бурак, Аляксандра Зінгана, Гелену Шчыглу.

Маладзечанскі райвыканкам узнагародзіў Святлану Тарайкоўскую, Таццяну Паўлючук, Зою Богдан.

Для адкрыцця юбілейнага сезона тэатр абраў свой самы першы спектакль – беларускамоўную камедыю “Прывітанне для мартышкі”.

Напрыканцы дзетак чакала традыцыйная вясёлая дыскатэка з віктарынай. Сезон толькі пачаўся, таму маленькія жыхары рэгіёна могуць трапіць на адначасова забаўляльную і развіццёвую імпрэзу, якую ладзіць мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”. “РГ” пастаянна друкуе рэпертуар установы, каб вы маглі абраць спектакль на свой густ.

Галоўны рэжысёр

Галоўны рэжысёр

Работнікаў тэатра ўзнагароджваюць

Работнікаў тэатра ўзнагароджваюць

Падчас спектакля

Падчас спектакля

Акцёрам падарылі торт

Акцёрам падарылі торт

“Батлейка” адсвяткавала Дзень лялечніка (ФОТА і ВІДЭА)

У “Батлейцы” 27 сакавіка прэм’ера “Чырвонай Шапачкі”

Батлейка дапамагае бацькам зблізіцца з дзецьмі (дадалося відэа)