Але толькі з-за кафедры. Пабачыць іх здаля змаглі ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай культурнай спадчыне роду Агінскіх і яе сучасным значэнні, што адкрылася сёння ў Маладзечне.

Прэзентацыя лістоў, якія дыпламат і збіральнік культурных каштоўнасцяў Пётр Краўчанка толькі паказаў прысутным, адбудзецца 28 кастрычніка ў Мінску пры ўдзеле пасла Польшчы ў Беларусі.

– Я ж выконваю джэнтэльменскае пагадненне не раскрываць зместу лістоў да гэтай даты, – патлумачыў наш зямляк першы міністр замежных спраў сучаснай Беларусі.

Хаця некаторую таямніцу Пётр Краўчанка прыадчыніў. Лісты закранаюць перыяд ад 1790 да 1804 гадаў. У першым з іх ідзе гаворка пра маёмасныя справы.

На канферэнцыі ў Маладзечне, што будзе доўжыцца два дні, прысутнічаюць прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Арганізатарамі выступілі Мінкульт Беларусі, Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў, Маладзечанскі музычны каледж імя Агінскага, дабрачынны фонд “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”.

На адкрыцці канферэнцыі прысутнічаў пасол Літвы ў Беларусі Эдвалдас Ігнатавічус.

Пасля першага агульнага пленарнага пасяджэння, дзе сярод іншых выступілі прафесар Адам Мальдзіс, дырэктар музея гісторыі і культуры Агінскіх з Рэтавы (Rietavas, Літва), выдавец Ліліяна Анцух, педагог і музычны дзеяч Віктар Скорабагатаў, канферэнцыя прадоўжыла працу па секцыях. 

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Сэлфі на памяць ля помніка Агінскаму робяць студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, якія прыехалі ў Маладзечна спецыяльна на міжнародную канферэнцыю. Фота Аляксандра Манцэвіча.

Сэлфі на памяць ля помніка Агінскаму робяць студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, якія прыехалі ў Маладзечна спецыяльна на міжнародную канферэнцыю. Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Як Міхала Клеафаса Агінскага вяртаюць на Радзіму

“Матэрыял для выставы збіраў пяць год”. У Вілейцы паказваюць фотапраект, прысвечаны Міхалу Клеафасу Агінскаму

Агінскі і Пушкін – браты-блізняты, або як маладзечанцы пазнавалі выбітных асобаў па іх партрэтах (Відэаапытанне)

Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі адкрыў у Залессі выставу, прысвечаную Агінскаму

Распачаўся год Міхала Клеафаса. Ён стартаваў у Залессі трыма выданнямі Таццяны Кляшчонак

Юбілейны год стартаваў у Залессі трыма выданнямі Таццяны Кляшчонак, прысвечанымі аўтару паланэза “Развітанне з Радзімай”