Гэтая першая перамога ў плэй-оф, якая вывела каманду з трэцяга радка на другі.

Маладзечанцы гулялі з “Клецкам” у суботу, 17 кастрычніка.

Адзіны гол забіў нападаючы Павел Майсяёнак, які накіраваў мяч у вароты саперніка на 79-й хвіліне. Да канца матча лік застаўся на адзнацы 1:0.

Каманда “Клецка” падчас гульні атрымала тры жоўтыя карткі.

Наступная гульня маладзечанскай каманды адбудзецца ў гасцях на стадыёне “Тарпеда” ў Мінску. Гульня пройдзе 24 кастрычніка, пачатак а 14 гадзіне.

Турнірная табліца

Каманда Гульні Выйгрышы  Нічые Паражэнні  Мячы  Ачкі
1  Тарпеда (Мінск)  10  5  3  2  13-7   18
2  “Маладзечна-ДЮСШ-4”  10  4  5  1  14-8   17
3  “Прамень” (Мінск)  10  5  1  4  13-11   16
4  Узда  10  4  4  2  17-12   16
5  Ашмяны  10  4  2  4  16-14   14
6  “Вікторыя” (Мар’іна Горка)  10  4  2  4  11-14   14
7  Клецк  10  3  1  6  10-17   10
8 Асіповічы 10 2 0 8 13-24   6