У выставачнай зале імя Сілівановіча 24 кастрычніка адкрыецца персанальная фотавыстава Аляксандра Батуры “Уздоўж берагоў Вілейскага …”. Пачатак – а  11-й гадзіне.

Прысвечана выстава Вілейскаму вадасховішчу. Больш за 10 год Аляксандр захапляецца гэтымі мясцінамі. Сваю любоў да Вілейскага вадасховішча і прыроды імкнецца выказаць не толькі ў фотаздымках, а і ў фотагісторыях, якія змяшчаюць у часопісе “Родная прырода” і на інтэрнэт-сайтах.

Аляксандр Батура – фатограф-аматар, жыве ў Мінску. Ён – удзельнік персанальных і калектыўных фотавыстаў, быў дыпламантам і пераможцам некалькіх фотаконкурсаў.

Пра ўсё гэта расказала навуковы супрацоўнік краязнаўчага музей Надзея Аўдзей.