“Смаргонь” 18 кастрычніка на дамашнім стадыёне прымала ФК “Гомельчыгункатранс”.

Смаргонцы выйгралі 1:0. Адзіны гол з пенальці забіў Сяргей Крот на 14-й хвіліне. Пенальці прызначылі якраз за знос Сяргея.

 Відэаагляд матчу з сайта fc-smorgon.by

Лепшыя ў арыентаванні – вучні Нарацкай СШ №1

Раённыя спаборніцтвы вучняў па спартыўным арыентаванні ў зададзеным кірунку і па маркіраванай трасе прайшлі 10 кастрычніка.

У агульнакамандным заліку перамаглі вучні Нарацкай СШ №1. Далей размясціліся каманды Мядзельскай СШ №1 і Мядзельскага яслей-сада-сярэдняй школы.

У асабістым заліку пераможцамі ў малодшай узроставай групе сталі Сняжана Малеёнок  і Яўген  Зянько. У сярэдняй узроставай групе перамаглі Вікторыя  Хадалёнак  і Аляксандр Софін, у старэйшай –  Ганна Дамасевіч і Мікіта Куцкевіч, паведамілі ў цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

У Мядзеле вызначылі лепшых мнагаборцаў

У райцэнтры 17 кастрычніка прайшло мнагаборства “Здароўе” сярод калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. У праграме – скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне, бег на 60 і 1000 метраў.

У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі ПМС. На другім месцы – “Зубраня”, на трэцім – ЖКГ. У асабістым заліку лепшым стаў Віталь Філіповіч з цэнтра “Зубраня”, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.