На мінулым тыдні паведамлялі, што перавышэнне радыенуклідаў знайшлі ў адной пробе курачак з Вілейшчыны.

На гэтым тыдні ў лабараторыю  Вілейскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прынеслі на праверку восем проб грыбоў і адну ягад.

Грыбы прыносілі і марынаваныя, і салёныя. З імі – усё ў парадку.

А перавышэнне ўтрымання радыенуклідаў знайшлі ў дзвюх пробах свежых грыбоў-курачак. Іх збіралі каля вёсак Шылавічы і Папоўцы, расказала доктар-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Ліхачэўская.

Курачкі з перавышэннем радыенуклідаў знайшлі на Вілейшчыне