Адзін з лепшых варыянтаў правесці выхадныя ў дажджлівае надвор’е – пачытаць добрую кнігу. Адпраўцеся ў кніжнае падарожжа па былым СССР з кнігай Святланы Алексіевіч “Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)”.

“Час second-hand” агаляе душу знаёмага нам персанажа, якога часта называюць “саўком”. Яго гісторыю расказваюць дзясяткі людзей з розных куткоў былога СССР.

Каты і ахвяры, камуністы і капіталісты, чырвоныя і белыя ў гэтай кнізе стаяць побач і кажуць пра свой светапогляд, мары, чаканні, надзеі.

Кожны з герояў кнігі расказвае пра ключавыя падзеі савецкага часу праз прызму свайго ўласнага жыцця.

Гэта кніга – магчымасць зразумець саміх сябе.

Калі не маеце надрукаванай кнігі, то ў інтэрнэце яе можна сцягнуць бясплатна альбо чытаць анлайн. Праўда, рускамоўную версію. У друку яна ёсць і ў перакладзе на беларускую мову.

Адпраўцеся ў кніжнае падарожжа па былым СССР. Фота investr-pro.ru.

Адпраўцеся ў кніжнае падарожжа па былым СССР. Фота investr-pro.ru.

Прэзентацыі: сустрэча з аўтарам беларускага фэнтэзі

Для аматараў фэнтэзійнай літаратуры з’яўленне кнігі “Сем камянёў” – сапраўднае свята. Аўтар Аляксей Шэйн запрашае на прэзентацыю прыгодніцкай кнігі у сераду, 28 кастрычніка, а 18 гадзіне.

На сустрэчы будзе выступаць музыка Андрусь Такінданг. Уваход вольны. Сустрэча адбудзецца ў гасцёўні ў Маладзечне па вуліцы Чыстай, 26.

Эфекты з сухім ільдом і вадкім азотам у “Даміно”

Раім пакаштаваць лімонны чызкейк. Фота delfi.lv.

Раім пакаштаваць лімонны чызкейк. Фота delfi.lv.

Эфекты з сухім лёдам і вадкім азотам у “Даміно”

Для тых, хто хоча спакойна адпачыць альбо правесці час за гутаркай у спакойнай абстаноўцы, прапануем завітаць у кафэ “Даміно” ў пятніцу. Жывая музыка, выдатная кухня, прыемная атмасфера дапамогуць забыцца на працу і жыццёвыя клопаты.

Калі вы хочаце атрымаць зарад пазітыву, прыемнага здзіўлення  і неверагоднага настрою, тады завітвайце ў кафэ ў суботу. Вас чакаюць  займальныя трукі і незвычайныя эфекты з выкарыстаннем сухога лёду і вадкага азоту – крыа шоу. Столікі ўжо заказаныя, аднак вы можаце паглядзець на незвычайнае відовішча з танцпадлогі.

Раім пакаштаваць лімонны чызкейк з сырам маскарпоне і выпіць кубачак чаю. Кафэ прапануе багаты выбар чаю “Альт хаўс” з розным смакам, напрыклад,  бергамот, клубніцы.

Паклапаціцца пра столік на наступныя выхадныя можна па тэлефоне: (80176) 76-16-73. Наш адрас:  Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 87.

ООО “АлексТан-Б”
УНП 691891373

Запрашаем у рэстаран “Еўропа”.

Запрашаем у рэстаран “Еўропа”.

Адчуць сябе сапраўдным арыстакратам вам дапамогуць у рэстаране “Еўропа”. Стравы незвычайныя па смаку, аднак даступныя па цане надоўга запомняцца вам. Раім пакаштаваць фірменнае філе з птушкі “Ластаўчына гняздо”, свініну “Каса”, стэйк “Снежны барс”. Добрая кампанія і жывая музыка зробяць ваш вечар спакойным і рамантычным.

Вы можаце замовіць столік па тэлефоне (80176) 77-18-60. Мы месцімся па адрасе: Маладзечна, вул. Віленская, 9.

ООО “Кватро-Плюс”

УНП 690026570

Кіно: небяспечная гульня мафіі і ФБР, бітва за Смаленск у мульціку, вампірская анімацыя

Кадр з баявіка “Чорная імша”. Фота kosmos.prim.land.

Кадр з баявіка “Чорная імша”. Фота kosmos.prim.land.

Такім Джоні Дэпа вы яшчэ не бачылі ніколі! Вы яго нават не пазнаеце адразу, а гэта тлусты намёк на шэдэўральную акцёрскую гульню галоўнага героя. У біяграфічным баявіку “Чорная імша” акцёр іграе надзвычай небяспечнага бостанскага гангстара Уайці Булджара. Яго арыштавалі ў 2011 годзе.

80-гадовага бандыта абвінавачвалі ў рэкеце і сувязі з 19 забойствамі. У той жа час ён быў інфарматарам ФБР. Каб пазбегнуць зняволення, у 1995 ён знік і 16 год хаваўся. У аснове сцэнарыя палягае бестселер “Чорная імша: праўдзівая гісторыя пра д’ябальскі саюз ФБР і ірландскай мафіі”.

Кадр з мульціка “Крэпасць: Шчытом і мячом”. Фота youtube.com.

Кадр з мульціка “Крэпасць: Шчытом і мячом”. Фота youtube.com.

Расійскі мульцік “Крэпасць: Шчытом і мячом” – сёлетняя прэм’ера пра вайну 1609 года за Смаленск паміж войскам Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавай. Галоўны герой – рускі хлопчык Саша, які марыць пра вайну. У яго атрымалася стаць разведчыкам, і хлопчык апынаецца ў цэнтры змагання.

Беларускімі гледачамі карціна можа ўспрымацца неадназначна. У гэтай вайне нашы продкі былі ў войску Рэчы Паспалітай, якое ў мульціку паказанае недальнабачнымі злоснымі ворагамі.

Першы беларускі баявік “Мы, браты” не пакідае маладзечанскі пракат. Нягледзячы на сур’ёзную распіяранасць, нацыянальны праект на стаў культурнай падзеяй года.

Водгукі ён атрымаў пераважна негатыўныя. Станоўчая крытыка тычыцца ідэйнай задумы непераможнасці сучаснага беларускага ладу жыцця. Негатыўныя водгукі ўказваюць на слабасць сюжэта, няякасную аператарскую і мантажную работу і невыразную рэжысуру.

Працягваецца паказ другой часткі мультфільма “Монстры на канікулах”. Самы час узгадаць, як гэта было, і пераглядзець першую частку цудоўнага мульціка. А тым, хто не бачыў, раім адкрыць для сябе Дракулу, Франкенштэйна і іншых пачвар, якія ў мульціку прадстаўленыя мілымі і дабрадушнымі істотамі.

Сюжэт мультфільма разварочваецца ў гатэлі “Трансільванія”, куды граф Дракула запрасіў усіх монстраў адзначыць 118 дзень нараджэння сваёй дачкі. Галоўная “фішка” гатэля ў тым, што тут ніколі не ступала нага чалавека. Але не ў гэты раз… Цікаўны турыст Джонатан выпадкова трапляе ў гатэль, каб перавярнуць тут усё з ног на галаву…

Кадр з анімацыі “Выратавальнікі”. Фота youtube.com.

Кадр з анімацыі “Выратавальнікі”. Фота youtube.com.

Яркая кітайская анімацыя “Выратавальнікі” пакажа насычанае падарожжа і гісторыю сяброўства.

У кінатэатры “Мір” у Вілейцы на выхадных пакажуць дзесяць фільмаў: трылер “Небяспечнае апусканне”, крымінальны баявік “Нястрымны”, анімацыя “Кінадзяцінства: Маша і мядзведзь: Цяжка быць маленькім” і “Перапалох у джунглях”, трылер “Мы, браты”, прыгоды “Марсіянін”, драма “Прагулка”, прыгоды “Пэн: Падарожжа ў Нетландыю”, камедыя “Кунг-фу Трусік: Валадар агню”, драма “Радзіма”.

Аматарам спорту

У нядзелю, 25 кастрычніка, “Вілія” правядзе апошні дамашні матч у чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе. Віляйчане будуць гуляць з ФК “Фалько”, пачатак – у 14:00.

24 кастрычніка ХК “Дынама-Маладзечна” згуляе з хакейным клубам “Гомель”. Гульня адбудзецца ў Лядовым палацы. Пачатак гульні ў 13:00.

Пабачыць прыгажосць Вілейскага вадасховішча

У Вілейцы, у выставачнай зале імя Сілівановіча ў суботу, 24 кастрычніка. адкрыецца персанальная фотавыстава Аляксандра Батуры “Уздоўж берагоў Вілейскага …”. Прысвечаная выстава Вілейскаму вадасховішчу.

Пачатак – а 11-й гадзіне.