На Вілейшчыне 17 кастрычніка прайшла добраахвотная акцыя “Чысты лес”.

Падчас яе прыбіралі берагі Вілейскага вадасховішча, ва ўрочышчах Даманава, Дубаўка, лес каля вёскі Заброддзе. Прывялі ў парадак месцы адпачынку ля дарог. Таксама ачышчалі ад захламленасці тэрыторыі ўздоўж рэспубліканскіх дарог.

Работы правялі на плошчы 60 гектараў, расказала намеснік дырэктара па ідэалогіі Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.

У акцыі ўдзельнічалі 290 жыхароў раёна: як юных, так і дарослых. Пераважна гэта былі працаўнікі лясгаса.