33-гадовы мужчына купляў у даверлівых грамадзян аўтамабілі ў растэрміноўку. Але ў вызначаны час грошы не вяртаў, а потым і зусім уцёк за межы нашай краіны.

На дадзены момант устанавілі тры факты яго супрацьпраўнай дзейнасці.

Начальнік Ашмянскага РАУС Дзмітры Уляшка расказвае: “Падазраваны спрытна ўваходзіў у давер да людзей і пад распіску браў у іх аўтамабілі. Кліентаў шукаў па аб’явах у друку і інтэрнэце. Грамадзяне нават не падазравалі, што перад імі махляр. У афёрах актыўную дапамогу мужчыне аказвала яго жонка, дзеянням якой неўзабаве дадуць прававую ацэнку. Усяго падазраваны завалодаў трыма аўтамабілямі марак “Фольксваген Транспарцёр”, “Сеат Таледа” і “Аўдзі А4”.

Крымінальную справу ўзбудзілі за махлярства.