25 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.
Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Днём прагназуюць 6–12 градусаў цяпла.
“Наша Ніва” паводле БелТА.
Сярэдні заробак падае, з пачатку года скараціўся з 621 да 389 $
У ноч на 25 кастрычніка ўсе нашы суседзі, акрамя Расіі, пераходзяць на зімовы час