Сярэдні заробак па краіне скарачаецца другі месяц запар, піша “НН” паводле finance.tut.by.

У верасні ён упаў на 1,5% і склаў 6 мільёна 863 тыс. 950 рублёў. За мінулы месяц беларусы недалічыліся 107,6 тысячы рублёў, паведамляе Белстат.

У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за верасень сярэдняя зарплата была роўная 389 далярам. У снежні мінулага года яна складала 621 даляр.

За мінулы месяц заробкі беларусаў “усохлі” на 26 даляраў, а з пачатку года – на 232 даляры.

Дыні зніклі з рынку, кавуноў невялікі выбар – заканчваецца сезон (+цэны на рынку і рэцэпт недарагой стравы)

За верасень у рэгіёне знікла васьмімесячная запазычанасць па заробках. Эканамічны аналітык дае тлумачэнне і прагноз (Інфаграфіка)