Ад 27 кастрычніка па 3 лістапада ў межах праекта “Тыдзень калекцыянера” Вілейскі краязнаўчы музей запрашае пазнаёміцца з адным з самых старажытных вынаходніцтваў чалавецтва – календаром.

На выстаўцы “Філатаймія” прадставяць вялікія і кішэнныя календары з прыватнай калекцыі Алены Стрэж і фондаў Вілейскага краязнаўчага музея.

Слова “Філатаймія” паходзіць з грэчаскай мовы і перакладаецца як “любоў да часу”. Філатаймісты часта называюць сябе захавальнікамі часу, так як па кішэнным каляндарыкам лёгка прасачыць гісторыю развіцця цывілізацыі.

Філатаймія з’яўляецца дастаткова распаўсюджаным відам калекцыянавання ва ўсім свеце, асабліва ў Расіі, Беларусі, Польшчы і Іспаніі.

З гісторыі календароў

Друкаваныя календары з’явіліся практычна адначасова з самім кнігадрукаваннем. У 1448 годзе Іаган Гутэнберг выдаў першы ў свеце друкаваны “Астранамічны каляндар”. Затым у 1522 годзе з’яўляецца друкаванае выданне каляндарнага тыпу – “Малая падарожная кніга” беларускага першадрукара Францыска Скарыны

У 1581 годзе першадрукар Іван Фёдараў выдаў у Астрозе “храналогію, у якой былі пералічаны назвы месяцаў на славянскай мове. Узнікненне ў Расіі традыцыі сістэматычнага друкавання каляндароў зхвязана з паплечнікам Пятра І Якавам Брусам. Складзенае ім выданне выйшла ў свет 1709 годзе і ўтрымлівала, акрамя іншага, астранамічныя прадказальнікі самага рознага характару. Пазначаны былі дні, калі лепей “мыцца ў лазні, брыць бараду, каб не скора вырасла, рыбу лавіць, дзяцей у вучылішча аддаваць, каб былі вучоныя”).

Канешне, калі паглядзець на сучасныя календары, складальнікі якіх ведаюць, у які дзень розным знакам задыяку трэба “заняцца шопінгам” або “абнавіць свой гардэроб”, то здаецца, што мы недалёка адышліся ад сваіх продкаў.

Першы кішэнны каляндарык фармату з гульнявую карту, дзе на адным баку – малюнак, а на другім – табліца, быў упершыню выдадзены ў Расіі ў 1885 годзе.  Адразу яны ператварыліся ў распаўсюджаны сродак рэкламы – каляндарык у адрозненні ад лістоўкі або буклета захоўваецца на працягу года.

Дзесьці на гістарычнай прасторы развіцця кішеннага каляндарыка ўзнікаюць людзі, якія не толькі карыстаюцца гэтым прадметамі, але збіраюць і захоўваюць яго. Так з’яўляецца філатаймія.