“Вілія” са Смаргоні 22 кастрычніка ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па футболе гуляла ў гасцях са “Зменай” з Ваўкавыска.

Смаргонцы выйгралі 2:0.

“Вілія” дагнала па набраных ачках лідара чэмпіянату, ФСК “Гродзенскі”. Усё можа вырашыцца ў матчах апошняга тура, расказаў гулец “Віліі” Віталь Будай.

Табліца з сайта volkovysk.by