Прэмію размеркавалі па трох падгрупах, у залежнасці ад колькасці работнікаў. Сярод прадпрыемстваў, на якіх працуе ад 500 да тысячы чалавек, лепшым у вобласці якасці стала ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”. Прадпрыемства атрымае прэмію 900 базавых велічынь (162 мільёны рублёў).

Прэмію ў галіне якасці таксама атрымалі ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, СТАА “Бел-пластІнтэрнэшнл”, ААТ “Малочны Свет”, ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”.

– Якасць выпускаемай прадукцыі –  адзін з найважнейшых паказчыкаў для прамысловых прадпрыемстваў. Мы сёння гаворым пра неабходнасць пашыраць як геаграфію, так і аб’ёмы продажаў, а гэта немагчыма рабіць без таго, каб пастаянна працаваць над якасцю тавараў або паслуг. У вобласці ёсць прадпрыемствы, якія год за годам становяцца лепшымі і пастаянна павышаюць планку для сябе, як скажам, ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”. Прадпрыемства не спыняецца на дасягнутых раней поспехах, а пастаянна і дынамічна развіваецца. На такіх вытворцаў трэба раўняцца ўсім астатнім , –  пракаментаваў ўручэнне прэміі Уладзімір Краўцоў.

Прэмія Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта прысуджаецца штогод. Упершыню прадпрыемствы пачалі атрымліваць узнагароду ў 2002 годзе.

Паводле БелТа.