Гэта на прэс-канферэнцыі ў Гродне адзначыла дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Жужжана Якаб. Мэты ўстойлівага развіцця ў ААН былі зацверджаныя два тыдні таму, і ўжо пачалася іх практычная рэалізацыя ў краіне.

Жужанна Якаб адзначыла, што Беларусь дасягнула сур’ёзных поспехаў ў зніжэнні мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, барацьбе з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, шырокім ахопе насельніцтва медыцынскімі паслугамі.

– Але мы хочам працаваць у Беларусі над павелічэннем працягласці жыцця мужчын працаздольнага ўзросту, – сказала яна. – Таму на першы план выходзіць барацьба з тытунекурэннем і ўжываннем алкаголю.

Першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітры Піневіч падкрэсліў, што ў краіне смяротнасць мужчынскага працаздольнага насельніцтва ў чатыры разы вышэйшая, чым жаночага.

– Гэта вельмі актуальная праблема для Беларусі. Наша задача – дайсці да мужчынскай аўдыторыі з прапагандай здаровага ладу жыцця, зацікавіць мужчын клопатам пра сваё здароўе. Мы будзем рыхтаваць цэлы пакет мерапрыемстваў у гэтым кірунку, – сказаў намеснік міністра.

Акрамя таго, важнейшы напрамак мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі – праца над павышэннем якасці жыцця пажылых людзей. Падчас рэалізацыі гэтага накірунку шырока выкарыстуюць вопыт ЕС у пытаннях сацыяльнай абароны, аказання медыцынскіх паслуг, развіцці геранталогіі.  

Аднымі з задач з’яўляюцца: максімальнае скарачэнне мацярынскай і дзіцячай смяротнасці; спыненне эпідэмій СНІДу, туберкулёзу, малярыі, барацьба з гепатытам, інфекцыямі; скарачэнне смяротнасці ад неінфекцыйных захворванняў; скарачэнне ў два разы смяротнасці ад ДТЗ; прафілактыка і лячэнне наркаманіі, алкагалізму, тытунекурэння; ахова сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя; ўсеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя; распрацоўка новых вакцын, павелічэнне фінансавання аховы здароўя і іншыя.

Умацаванне здароўя, прасоўванне здаровага ладу жыцця і дабрабыту насельніцтва ўсіх узроставых катэгорый –  адна з ключавых мэтаў.

Даведка “РГ”. Геранталогія – навука, якая вывучае біялагічныя, сацыяльныя, псіхалагічныя, аспекты старэння чалавека, яго прычыны і спосабы барацьбы з ім (амаладжэнне).

Паводле БелТа.