Заўтра ў многіх раёнах краіны і ў сталіцы чакаюць, што вецер узмоцніцца парывамі да 15-18 метраў за секунду.
МНС нагадвае, што ў такое надвор’е могуць пашкоджвацца ці абрывацца лініі электраперадач, адключацца электраэнергія, абвальвацца хісткія пабудовы ці дахі, падаць дрэвы.
Таму трымайцеся парад, як паводзіць сябе пры моцным ветры:
- прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балкона ў дом ці склеп
- пастаўце машыну ў гараж, а калі яго няма, паркуйце далёка ад дрэваў і хісткіх будынкаў
- на вуліцы абыходзьце хісткія пабудовы і дамы з няўстойлівым дахам
- трымайцеся далей ад дрэваў і пабудоў павышанай рызыкі. Сярод іх масты, трубаправоды, ЛЭП, небяспечныя прамысловыя аб’екты.
Шэф-кухар з Сан-Францыска шляхам навуковага эксперыменту знайшоў ідэальны спосаб зварыць яйка