На гэтым тыдні надвор’е істотна не зменіцца. Будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ноччу туман. Скандынаўскі антыцыклон прынясе далейшае паніжэнне тэмпературы, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.

Да чацвярга магчымы кароткачасовы дождж. У чацвер і ў пятніцу ўладу над надвор’ем возьме халодны Скандынаўскі антыцыклон, які прынясе халаднаватае, пераважна без ападкаў надвор’е.

У выхадныя з паўднёва-ўсходнімі вятрамі ў краіну пачне паступаць больш цёплае паветра, тэмпература днём злёгку павысіцца, а вось ўначы чакаюцца замаразкі.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

27 кастрычніка

ад +5 да +11

ад -1 да +5

28 кастрычніка

ад +2 да +9

ад -3 да +4

29 кастрычніка

ад +2 да +9

ад -5 да +2, па паўночным усходзе ад -6 да 8

30 кастрычніка

ад +1 да +8

ад -5 да +2, па ўсходзе да -7

Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне

Найбольш халоднае надвор’е ў гісторыі метэаназіранняў за гэты перыяд у Вілейцы было 31 кастрычніка 1956 года. Слупок тэрмометра апусціўся да -12. 27 кастрычніка 2013 года тэмпература паветра дасягнула +16.

Самы халодны дзень у гэты перыяд у Ашмянах быў 31 кастрычніка 1979 года, слупок тэрмометра апусціўся да -9. Самы цёплы дзень быў 27 кастрычніка 2006 года, паветра прагрэлася да +15.

31 кастрычніка 1956 года ў Валожыне слупок тэрмометра апусціўся да -11. А самым спякотным днём у кастрычніку было 29 кастрычніка 2013 года, тэмпература прагрэлася да +15.

“Наша Ніва” паводле tut.by.