Пра гэта паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош. Аварыя здарылася 23 кастрычніка каля 15 гадзін дня.
Нецвярозы 22-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фольксваген-Гольф”, жыхар Маладзечанскага раёна, ехаў па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Смаргоні. Паблізу павароту да прадпрыемства “Белхол” малады чалавек пачаў перастройвацца з крайняй правай у крайнюю левую паласу.
Кіроўца не ўтрымаў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля “Міцубісі-Кольт”, які рухаўся наперадзе. 58-гадовы маладзечанец, кіроўца “Міцубісі”, у гэты час збіраўся павярнуць налева да завода “Белхол”.
Ад удару “Фольксвагена” аўтамабіль “Міцубісі” адкінула на сустрэчную паласу, дзе ён уехаў у “Форд-Транзіт”, што рухаўся насустрач.
За рулём “Форда” быў 54-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна.
У аварыі пацярпела пасажырка “Міцубісі”, жонка кіроўцы. Яна атрымала цялесныя пашкоджанні, закрытую траўму грудной клеткі, удар мяккіх тканак справа.
У адносінах кіроўцы аўтамабіля “Фольксваген-Гольф” склалі два адміністрацыйныя пратаколы.
Будуць судзіць кіроўцу, які наехаў на 12-гадовую дзяўчынку ў Маладзечне і ўцёк (Фота)
Аварыя ў Маладзечне: каб не збіць пешахода, кіроўца прытармазіў, але сам трапіў у аварыю