У перадапошнім туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 25 кастрычніка “ДЮСШ-4” з Маладзечна ў гасцях перайграла “Зорку” 7:2.

Хет-трык у матчы зрабіў Талстой.

“Забудова-Буд” з Чысці прайграла “Нёман-Агра” 1:3.

“Вілія” з Вілейкі дома прымала ФК “Фалько” з Дзяржынска. Віляйчане з усяе моцы імкнуліся папоўніць ачковы багаж і адабраць ачкі ў канкурэнтаў “ДЮСШ-4”, але прайгралі 0:1.

– Шкада нашу каманду: не заслугоўвала “Фалько” перамогі, – лічыць заўзятар “Віліі” Артур Мінчук. – Несправядлівае судзейства прывяло да незалічанага гола ў вароты “Фалько” ў першым тайме. За другую жоўтую картку, лічу, незаслужана выдалілі Аляксандра Грыхуціка. Праўда, праз хвілін 15 суддзя падраўняў склады: выдаліў і гульца “Фалько”. Пад канец матчу павінен быў забіваць Павел Ляпета, але спадарыня ўдача, на жаль, нам не дапамагла. А ў канцоўцы на апошніх хвілінах прапусцілі гол.

За тур да заканчэння вызначыўся чэмпіён вобласці – “Колас” з Чэрвеня. “ДЮСШ-4” пазмагаецца за другое месца: ад “Фалько” яна адстае на ачко. У “Забудовы-Буд” і “Віліі” засталося па 31 ачку.

У апошнім туры “Вілія” згуляе ў гасцях з “Нёман-Агра”, “ДЮСШ-4” прыме землякоў, “Забудову-Буд”.

Турнірная табліца з сайта Федэрацыі футбола Мінскай вобласці