Заўтра, 30 кастрычніка, у “РГ” пройдзе “круглы стол”, прысвечаны пытанням культуры харчавання ў Маладзечне. Сярод запрошаных гасцей – уласнікі кавярняў і рэстаранаў, дызайнер інтэр’ера, прадстаўнік санстанцыі, дэпутат і кіраўнік Маладзечанскага райспажыўтаварыства. Пытанні і заўвагі, пакінутыя ў каментарах пад гэтым матэрыялам на сайце “РГ”, будуць агучаныя падчас сустрэчы.

Тэма “круглага стала” – “Культура грамадскага харчавання і асаблівасці вядзення бізнесу ў галіне грамадскага харчавання”.

На закрыты “круглы стол” запрошаныя: дэпутат і кіраўнік Маладзечанскага райспажыўтаварыства, прадстаўнік Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, наведнік устаноў грамадскага харчавання, гаспадары ўстаноў грамадскага харчавання, дызайнер інтэр’ера.

Мерапрыемства складаецца з дзвюх частак  па 45 хвілін з 10-хвілінным перапынкам і пройдзе ў памяшканні рэдакцыі “РГ” па адрасе: Вялікі Гасцінец, 68-а. Пачатак а 15-й гадзіне.