Удзень 28 кастрычніка шпіталізавалі 29-гадовую мядзяльчанку. 

У яе – закрытая чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом рэбраў, страсенне галаўнога мозгу і спалучаная траўма. Як аказалася, цялесныя пашкоджанні яна атрымала яшчэ 23 кастрычніка. Падазраюць, што збіў яе 29-гадовы муж.

Адбылося гэта позна ўвечары падчас сваркі. Быў мужчына нападпітку. Яго раней судзілі за крадзеж.

Жанчыне стала дрэнна, але яна не выклікала “хуткую дапамогу” і міліцыю. Патлумачыла, што і мужу казала не выклікаць, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі Міхаіл Сакалдынскі. 

Пяць дзён яна ляжала дома, думала, yсё абыдзецца. Пакуль у кватэру не завітаў участковы інспектар міліцыі. Ён убачыў, што жанчына збітая. Тая і расказала, як усё адбылося.

Мужчыну затрымалі. Узбудзілі крымінальную справу па факце прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.