Крымінальную гісторыю, якая здарылася ў кастрычніку ў Валожыне, расказаў “Рэгіянальнай газеце” старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік:
– Трое мясцовых жыхароў, якім ад 25 да 30 гадоў, сядзелі ў доме аднаго з іх, выпівалі. Як гэта бывае, выпіўка скончылася, а жаданне выпіць не.
Тады адзін з хлопцаў, які падпрацоўваў у мясцовага прадпрымальніка, успомніў, што бачыў, як той на склад прынёс скрыню гарэлкі.
Хлопцы праз акно залезлі на склад, скралі адтуль скрыню гарэлкі.
Адначасова з ёй прыхапілі шліфавальную машынку і 30 літраў дызельнага паліва.
Крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж, здзейснены групай асоб” накіраваная ў суд.