Такое рашэнне прынялі на калегіі Міністэрства культуры Беларусі.

Прэтэндэнтамі на статус культурнай сталіцы былі два гарады Мінскай вобласці – Слуцк і Маладзечна. Выбралі Маладзечна.

Першыя згадкі пра Маладзечна датуюцца канцом  14 стагоддзя. У розны час ім валодалі князі Заслаўскія, Мсціслаўскія, Кішкі, Сапегі. У  18 стагоддзі Маладзечна перайшло ва ўладанне роду Агінскіх. Горад наведаў, а ў 1814 годзе стаў уладальнікам радавога замка сусветна вядомы кампазітар грамадскі дзеяч Міхал Клеафас Агінскі. У час вайны 1812 года ў Маладзечне быў Напалеон.

Сёння ў горадзе працуюць 16 устаноў культуры і мастацтва, у іх дзейнічаюць 30 калектываў са званнямі “заслужаны”, “народны”, “узорны”.

Штогод праходзяць міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя культурныя акцыі. З 1993 года Маладзечна – месца правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Праходзіў рэгіянальны фестываль маладых выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”, міжнародныя і рэспубліканскія турніры па спартыўных танцах “Кубак Маладзечна” і многія іншыя.

Аздабляюць горад Палац культуры і летні амфітэатр. Штогод на гэтых пляцоўках праходзяць каля 500 разнастайных мерапрыемстваў.

Плённа працуе па падрыхтоўцы кадраў і вядзе актыўную канцэртную дзейнасць дзяржаўны музычны каледж імя Агінскага. Ён стаў адным з ініцыятараў стварэння дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”. Дзейнасць яго накіраваная на пошук, захаванне, папулярызацыю гістарычных, археалагічных, мастацкіх, музычных, літаратурных аб’ектаў спадчыны роду Агінскіх.

Важкім культурным рэсурсам развіцця горада з’яўляецца школа мастацтваў, абласны драмтэатр і тэатр лялек, абласны краязнаўчы музей, публічныя бібліятэкі.

Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца” праходзіць з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія сталі культурнай сталіцай, рэалізуюцца праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гарадоў, развіццю і папулярызацыі традыцый, дасягненню нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.

Статус культурнай сталіцы Беларусі першым атрымаў Полацк у 2010 годзе. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014). У гэтым годзе тытул “Культурнай сталіцы Беларусі” носіць Брэст. Два гарады – Гомель і Магілёў – адначасова мелі статус “Культурная сталіца СНД”.

Еўропа выбірае культурную сталіцу з 1985 года. Першым гэты статус атрымалі грэцкія Афіны. З канца 90-х гадоў 20 стагоддзя статус культурнай сталіцы атрымліваюць гарады Амерыкі і Бліжэйшага Усходу. У 2015 годзе статус еўрапейскіх культурных сталіц атрымалі Монс (Бельгія), Пльзень (Чэхія).

Паводле tut.by.

“Батлейка” адкрыла 25-ы тэатральны сезон, акцёраў уганаравалі граматамі (Фота)

Каб пачаць жыць, трэба прачнуцца. 25 сезон Мінскага абласнога драматычнага тэатра адкрыла прэм’ера “Дзядзечкаў сон” (Фота)

Як Міхала Клеафаса Агінскага вяртаюць на Радзіму

“Матэрыял для выставы збіраў пяць год”. У Вілейцы паказваюць фотапраект, прысвечаны Міхалу Клеафасу Агінскаму

Агінскі і Пушкін – браты-блізняты, або як маладзечанцы пазнавалі выбітных асобаў па іх партрэтах (Відэаапытанне)

Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі адкрыў у Залессі выставу, прысвечаную Агінскаму

Распачаўся год Міхала Клеафаса. Ён стартаваў у Залессі трыма выданнямі Таццяны Кляшчонак

Юбілейны год стартаваў у Залессі трыма выданнямі Таццяны Кляшчонак, прысвечанымі аўтару паланэза “Развітанне з Радзімай”