У міліцыю давялося звярнуцца 27 кастрычніка пенсіянерцы з вёскі Лоўцавічы. У яе з дома нехта скраў грошы: больш за 12 мільёнаў рублёў і 50 долараў ЗША.


Адбылося гэта ў перыяд з апоўдні  26 кастрычніка па вечар 27 кастрычніка.

Узлому ні дзвярэй, ні вокнаў не было. Хтосьці, пэўна, скарыстаўся тым, што гаспадыня пакідала свой дом для працы на агародзе і гаспадарцы, а дзверы былі незачыненыя.  

Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж з пранікненнем у жыллё, расказаў начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта  Яўген Мягкоў.

У Вілейцы на вуліцы ў жанчыны выхапілі з рук пакет з грашыма і хлебам. Скралі амаль шэсць мільёнаў рублёў


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731