Прайшоў чэмпіянат па плаванні сярод супрацоўнікаў упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 70 спартсменаў, распавяла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Таццяна Беланог.
Спаборніцтвы праводзіліся ў два этапы: індывідуальны заплыў на дыстанцыях 25 метраў у жанчын, 50 метраў у мужчын і камандная эстафета.
Сярод прадстаўнікоў рэгіёна найлепш выступіла следчая Маладзечанскага райаддзела Следчага камітэта Марына Прастакова. Яна стала пераможцай сярод жанчын.
Яшчэ каманда Маладзечанскага райаддзела заваявала “срэбра” ў эстафеце.
“Смаргонь” перамагла 4:1
“Смаргонь” 25 кастрычніка ў гасцях гуляла са сталічнай “Зоркай–БДУ”. Смаргонцы першымі прапусцілі на 17-й хвіліне. Але потым забівалі толькі яны – у кожным з таймаў па два галы. Як вынік, перамога 4:1.
“Смаргонь” ідзе на пятым месцы ў першай лізе.
“Ашмяны” прапусцілі чатыры галы
ФК “Ашмяны” ў гасцях 24 кастрычніка сустракаўся з мінскім “Праменем”. Ашмянцы прайгралі 0:4.
“Ашмяны” засталіся на пятым месцы ў фінальнай частцы чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе.
На Нарачы будуць лавіць рыбу і адпускаць
Ад 30 кастрычніка да 1 лістапада на возеры Нарач будуць праходзіць спаборніцтвы па лоўлі рыбы спінінгам “Трафей-2015”. Лоўля рыбы пройдзе па прынцыпе “злавіў–адпусціў”, паведамілі ў Нацыянальным парку “Нарачанскі”. Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць прызамі, медалямі і дыпломамі.