Каб адчуць асалоду ад выхадных, забудзьцеся на гэты час пра бытавыя праблемы, незакончаную работу не цягніце дадому, лепш з новымі сіламі вазьміцеся за яе ў панядзелак.

Асабліва добра адпачыць на выхадных зоркі раяць Шалям. Менавіта з-за гэтага ў іх дэпрэсіі, дрэнны настрой, стомленасць. Вадалеі, хатнія справы, вядома, таксама рабіць трэба, але яны пачакаюць.

Сустрэцца за кубачкам кавы, сытна павячэраць і атрымаць станоўчыя эмоцыі прапануем у рэстаране “Еўропа” і кафэ “Даміно”.

Знімаем стомленасць у “Еўропе”

Пакаштуйце фірменную страву – рыбу запечаную ў сыры з арэхамі. Фота appetitno1.com.

Пакаштуйце фірменную страву – рыбу запечаную ў сыры з арэхамі. Фота appetitno1.com.

Выдатная кухня, жывая музыка зніме вашу стомленасць у адно імгненне. Таксама вы можаце выпрабаваць свае сілы падчас гульні ў більярд.

Пакаштуйце фірменную страву – рыбу запечаную ў сыры з арэхамі. Гэта страва не пашкодзіць вашай фігуры, а арганізму прынясе вялікую карысць.

Вы можаце замовіць столік па тэлефоне (80176) 77-18-60. Мы месцімся па адрасе: Маладзечна, вул. Віленская, 9.

ООО “Кватро-Плюс” УНП 690026570

Расфарбуюць для Хэлуіна і смачна накормяць

Падбадзёрцеся кавай па-венску. Фота femy.ru.

Падбадзёрцеся кавай па-венску. Фота femy.ru.

Ахвотных павесяліцца і незвычайна правесці выхадныя чакае Хэлуін-вечарынка ў кафэ “Даміно”.  Ахвотныя змогуць прымераць на сябе незвычайны вобраз, ім прапануюць расфарбавацца спецыяльна для гэтага мерапрыемства. Вы можаце і самі прыдумаць сабе крэатыўны і незвычайны вобраз.

Каб хапіла сілы весяліцца да раніцы, прапануем пакаштаваць шашлыкі з курыцы, іх падаюць з грыбамі і садавіной. Падбадзёрцеся кавай па-венску.

Наш адрас:  Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 87.

Замовіць столік можна па тэлефоне: (80176) 76-16-73.

ООО “АлексТан-Б” УНП 691891373

Кіно: глядзім, што не паспелі, і чакаем прэм’еры

Гэты тыдзень дазваляе гледачам пайсці на тыя фільмы, на якія не паспелі раней.

Баявік “Чорная імша” – абавязковы must-have кінамастацтва гэтай восені. Гісторыя пра самага знакамітага бандыта Уайці Булджара захопіць нават не прыхільнікаў баявікоў. Гісторыя аб супрацы агента ФРБ і гангстара напоўненая небяспекай, адрэналінам і гульнёй вострага розуму.

Гэта драпежная карціна, якая зачаруе сваім напружаннем і змрокам.

Калі вы хочаце расслабіцца, вам выдатна падыдзе карціна “Монстры на канікулах”. Гэты мульцік – ідэальная перадсвяточная атмасфера для тых, хто святкуе Хэлоўін. Вясёлая і забаўная гісторыя пра дзядулю Дракулу, яго ўнука, сям’ю і сяброў, насыціць вас вампірскім настроем.

Драма “Апошняя ноч” запрашае тых, хто хоча паразважаць над сардэчнымі справамі, выбарам у сферы асабістага жыцця. Галоўны герой расійскага фільма хварэе і мае сваю апошнюю ноч. Як ён успрымае свае рашэнні з вышыні пражытых гадоў? Што прызнае самым важным у апошнія гадзіны жыцця?

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

А самыя адданыя кінаманы могуць пачынаць чакаць лістападаўскія прэм’еры. Сёлета заканчваецца відовішчная франшыза “Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 2”. Некалькі год запар мы чакалі працяг гісторыі, а ў гэтым годзе атрымаем фінал. Гісторыя змагання з тыраніяй захапіла сэрцы многіх гледачоў. Футурыстычная раскоша спалучаецца з адчайнай беднасцю, рашучасць – са страхам, каханне – з нянавісцю. Пракат мае пачацца ад 19 лістапада, таму сёння ўзгадайце гэтую гісторыю і рыхтуйцеся да хуткага паходу ў кінатэатр.

У кінатэатры “Мір” на выхадных: трылер “Небяспечнае апусканне”, баявік “Нястрымны” і драма “Чорная імша”, анімацыя “Кінадзяцінства: Маша і мядзведзь: Цяжка быць маленькім” і “Монстры на канікулах2”драма “Прагулка”прыгоды “Пэн: Падарожжа ў Нетландыю і “Марсіянін”.

Паўдзельнічаць у аўтапрабегу

У суботу, 31 кастрычніка, на Вілейшчыне пройдзе штогадовы аўтапрабег. Прымеркаваны ён да дня заканчэння Першай сусветнай вайны (11 лістапада). Упершыню аўтапрабег пройдзе па месцах, дзе ўстанавілі новыя помнікі і памятныя знакі.

Аўтапрабег стартуе з цэнтральнай плошчы Вілейкі, са стаянкі ля “Беларусбанка”. Пачатак – у 11:00.

Аматарам футбола

У суботу, 31 кастрычніка, у 14:30 на гарадскім стадыёне каманда “Маладзечна ДЮСШ-4” прымае каманду з Узды. Білеты 5-15 тысяч.

Аматарам хакею

31 кастрычніка ў 13.00 у Лядовым палацы хакейная каманда Маладзечна “Дынама”  згуляе з камандай Наваполацка “Хімік”.

Палавіць рыбу спінінгам

Ад 30 кастрычніка да 1 лістапада на возеры Нарач пройдуць спаборніцтвы па лоўлі рыбы спінінгам “Трафей-2015”. Лоўля рыбы пройдзе па прынцыпе “злавіў-адпусціў”.

Адпачынак з кнігай

Прапануем прачытаць кнігу Марка Леві “У наступны раз”. Фота matrony.ru.

Прапануем прачытаць кнігу Марка Леві “У наступны раз”. Фота matrony.ru.

Калі вы будзеце адпачываць на выхадных дома, прапануем прачытаць кнігу Марка Леві “У наступны раз”. Яна будзе цікавая рамантычным асобам, аматарам дэтэктываў, людзям, якія займаюцца мастацтвам.

Аўтар распрацоўвае ўласную канцэпцыю кахання. Закаханыя людзі, якія разлучыліся ў адным жыцці, нараджаюцца ў наступным іншымі асобамі. Аднак, нягледзячы на час, іншую знешнасць, душы людзей знаходзяць адзін аднаго. Іх чакае новае выпрабаванне пачуццямі: быць разам альбо разлучацца назаўсёды.

Аматараў дэтэктываў зацікавяць пошукі даследчыка мастацтваў Джонатана апошняй карціны Уладзіміра Рацкіна “Жанчына ў чырвоным”. Усё жыццё мужчына вывучаў творчасць гэтага мастака, аднак не мог знайсці апошняй карціны. Ці зменіць знаходка яго жыццё? На што ён гатовы пайсці дзеля кахання? Адказы шукайце ў кнізе.