На Сінайскім паўвостраве ў Егіпце знойдзеныя абломкі расійскага самалёта Airbus-A321.

Самалёт належыў кампаніі “Кагалымавія” (яна ж MetroJet).

Лайнер вылецеў з аэрапорта Шарм-эш-Шэйха раніцай 31 кастрычніка. Ён накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург.

“Рэйс 9268 вылецеў у 6.21 па Маскве і знік з экранаў радараў праз 23 хвіліны”, – паведамілі ў “Росавіяцыі”.

На борце было 217 пасажыраў і 7 членаў экіпажа.

Пілот запытваў тэрміновую пасадку праз паломку сістэмы радыёсувязі, пасля чаго самалёт знік з радараў. Перад гэтым лайнер спусціўся на 1500 метраў.